Вялікі Аўстралійскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі Аўстралійскі заліў (англ.: Great Australian Bight) — буйны адкрыты заліў, які адносіцца да водаў Індыйскага акіяна. Размешчаны ў цэнтральнай і заходняй частцы паўднёвага ўзбярэжжа Аўстраліі.
Вялікі Аўстралійскі заліў | |
---|---|
англ. Great Australian Bight | |
33°00′ пд. ш. 130°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 1 335 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1 160 км |
Найбольшая глыбіня | 5 670 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікі Аўстралійскі заліў працягнуўся на ўсход ад Заходняга мыса ў Заходняй Аўстраліі да Паўднёва-Заходняга мыса на Тасманіі. Працягласць ўзбярэжжа заліва складае каля 1160 км. Плошча каля 1335 тыс. км²[1]. Глыбіня да 5670[1] м. Галоўны порт — горад Адэлаіда. Большая частка заліва размешчана на поўдні тэрыторыі, прылеглай да мяжы штатаў Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія. У Вялікім Аўстралійскім заліве маюцца некалькі больш дробных заліваў — Спенсер, Сент-Вінсент[1].
Для берагавой лініі Вялікага Аўстралійскага заліва характэрныя берагавыя скалы (да 60 м у вышыню), пясчаныя пляжы і скалістыя тэрасы. У бухту Уілсан упадае рака Дэнмарк. У заліў упадаюць рэкі Мурэй[1]. Прылівы вышынёй да 3,6 м.