Вайна ў В’етнаме
From Wikipedia, the free encyclopedia
В’етнамская вайна (в’етн.: Chiến tranh Việt Nam, англ.: Vietnam War), у некаторых в’етнамскіх публікацыях сустракаецца назва «Амерыканская вайна»[1][2] (в’етн.: Chiến tranh Mỹ) — адзін з буйнейшых ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя, які пакінуў заўважны след у культуры і займае істотнае месца ў навейшай гісторыі В’етнама і ЗША.
Вайна пачалася як грамадзянская ў Паўднёвым В’етнаме, у далейшым у яе ўмяшаліся Паўночны В’етнам і ЗША пры падтрымцы шэрагу іншых краін. Такім чынам, з аднаго боку вайна вялася за ўз’яднанне дзвюх частак краіны і стварэнне адзінай дзяржавы, а з другога — за захаванне незалежнасці проамерыканскага Паўднёвага В’етнама.
Па ходу развіцця падзей В’етнамская вайна аказалася пераплецена з грамадзянскімі войнамі ў Лаосе і Камбоджы. Усе баявыя дзеянні ў Паўднёва-Усходняй Азіі, што праходзілі з канца 1950-х і да 1975, вядомы як Другая індакітайская вайна.
В’етнамская вайна ўмоўна падзяляецца на некалькі перыядаў:
- Партызанская вайна ў Паўднёвым В’етнаме (1955—1964);
- Паўнамаштабнае ваеннае ўмяшальніцтва ЗША (1965—1973);
- Завяршальны этап вайны (1973—1975).