Галіпальскі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запыт «Галіпалі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Галі́пальскі паўвостраў, Галі́палійскі паўвостраў, або Галі́палі (турэцк.: Gelibolu, грэч. Καλλίπολις), у старажытнасці Херсанес Фракійскі — паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Размешчаны паміж Сараскім залівам Эгейскага мора і пралівам Дарданэлы. Даўжыня каля 90 км (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход), шырыня да 20 км. Вышыня да 420 м.
Хуткія факты Галіпальскі паўвостраў, Акваторыя ...
Галіпальскі паўвостраў | |
---|---|
тур. Gelibolu, грэч. Καλλίπολις | |
40°21′ пн. ш. 26°27′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Найвышэйшы пункт | 420 м м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у склад іла Чанакале, гістарычна і геаграфічна ў рэгіён Усходняя Фракія. На ўзбярэжжы праліва Дарданэлы размешчаны горад Гелібалу (старая назва Галіпалі, 40 тыс. жыхароў у 1990 годзе).