Ганна Андрэеўна Ахматава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Андрэеўна Ахматава (імя пры нараджэнні Ганна Андрэеўна Гарэнка, 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расійская імперыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласць, РСФСР) — руская паэтка, пісьменнік, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчык.
Ганна Андрэеўна Ахматава | |
---|---|
руск.: Анна Андреевна Ахматова | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Анна Андреевна Горенко |
Дата нараджэння | 11 (23) чэрвеня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1966(1966-03-05)[4][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Andrey Gorenko[d] |
Маці | Inna Stogova[d] |
Муж | Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў, Уладзімір Шылейка і Мікалай Мікалаевіч Пунін |
Дзеці | Леў Мікалаевіч Гумілёў |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца, літаратурная крытык, паэтка, аўтар, літаратуразнаўца |
Гады творчасці | 1911 — 1966 |
Кірунак | акмеізм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Прэміі |
Taormina prize[d] (1964) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Акрамя мастацкай творчасці Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зняволенні або выгнанні, былі рэпрэсаваныя двое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. М. С. Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; М. М. Пунін, спадарожнік яе жыцця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лагеры ў 1953 г.) і адзіны сын Л. М. Гумілёў (правёў у зняволенні ў 1930—40-х і ў 1940—50-х гг. больш за 10 гадоў). Досвед жонкі і маці «ворагаў народа» адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».
Прызнаную класікам рускай паэзіі яшчэ ў 1920-я гг., Ахматаву замоўчвалi, падводзiлi пад цэнзуру і ганеннi (нават iснавала «персанальная» пастанова ЦК КПСС 1946 г., якая не была адмененая пры яе жыцці), шматлікія творы не былі надрукаваныя не толькі пры жыцці аўтара, але і на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў пасля яе смерці. Пры тым яе імя аж да канца жыцця атачала слава ў шырокіх колах прыхільнікаў паэзіі, як у Расіі, так і ў эміграцыі.