Гарэт Фрэнк Бэйл (англ.: Gareth Frank Bale; нар. 16 ліпеня 1989, Кардыф, Вялікабрытанія) — валійскі футбаліст, вінгер. Ігрок нацыянальнай зборнай Уэльса (2006—2022). Адрозніваецца высокай хуткасцю і добра пастаўленым ударам. Рэкардсмен зборнай Уэльса па колькасці праведзеных матчаў (111) і забітых мячоў (41).
Хуткія факты Гарэт Бэйл, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Пачаў кар’еру ў «Саўтгемптане», дзе гуляў на пазіцыі левага абаронцы і быў спецыялістам па выкананні штрафных удараў. Пасля пераходу ў «Тотэнхэм» улетку 2007 года пачаў выступаць на больш атакуючых пазіцыях.