Геаграфія Мексікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мексіка — дзяржава ў Паўночнай Амерыцы. З тэрыторыяй амаль роўнаю двум мільёнам квадратных кіламетраў[1] Мексіка з’яўляецца пятай па велічыні тэрыторыі краінай у Амерыцы і 13-й у свеце. На поўдні і захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на ўсходзе водамі Карыбскага мора і Мексіканскага заліва. У склад Мексікі ўваходзяць два буйных паўвострава: на паўночным захадзе ў Ціхі акіян высунуты паўвостраў Каліфорнія, аддзелены ад мацерыка Каліфарнійскім залівам; на паўднёвым усходзе Мексіцы належыць большая частка паўвострава Юкатан. З пункту гледжання фізічнай геаграфіі, 12 % тэрыторыі краіны на ўсход ад перашыйка Тэуантэпек адносяцца да Цэнтральнай Амерыкі. Найбуйнейшыя астравы: Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда, Гуадалупе, астравы Марыі, Касумель, Седрас, Тыбурон, Анхель-дэ-ла-Гуарда.