Графічны інтэрфейс карыстальніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Графічны інтэрфейс карыстальніка (ГІК) — графічны карыстальніцкі інтэрфейс (ГКІ) (англ.: graphical user interface, GUI) — разнавіднасць карыстальніцкага інтэрфейсу, у якім элементы інтэрфейсу (меню, кнопкі, значкі, спіскі, вокны і г.д.), паказаныя карыстальніку на дысплэі, выкананыя ў выглядзе графічных адлюстраванняў.
У ГІ карыстальнік мае адвольны доступ (з дапамогай прылад уводу — клавіятуры, мышы, джойсціка і г.д.) да ўсіх бачных экранных аб’ектаў (элементаў інтэрфейсу) і ажыццяўляе непасрэднае маніпуляванне імі.
Самай распаўсюджанай парадыгмай узаемадзеяння з графічным інтэрфейсам з’яўляецца парадыгма WIMP (Windows, Menu, Pointing Device) — вокны, меню, указальная прылада як асноўныя дзеючыя элементы ў падобным інтэрфейсе. Стыль узаемадзеяння WIMP выкарыстоўвае віртуальную прыладу ўводу для адлюстравання пазіцыі інтэрфейсу паказальнай прылады, часцей за ўсё мышы, і паказвае інфармацыю, арганізаваную ў вокнах і адлюстраваную значкамі.