Грузінская Апостальская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грузінская праваслаўная царква (афіцыйная назва: Грузінская Апостальская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, груз. საქართველოს სამოციქულო ავტოკეფალური მართლმადიდებელი ეკლესია) — аўтакефальная памесная царква, якая займае шостае месца ў дыптыхах славянскіх памесных цэркваў і дзявятае ў дыптыхах старажытных усходніх патрыярхатаў[2][3][4]. Адна з найстаражытных хрысціянскіх цэркваў у свеце[5][6][7][8][9][10].
Грузінская Апостальская Аўтакефальная Праваслаўная Царква | |
---|---|
საქართველოს სამოციქულო ავტოკეფალური მართლმადიდებელი ეკლესია | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | Андрэй Першазваны, Святая Ніна |
Аўтакефалія | 467 год ад Антыяхійскай праваслаўнай царквы; адноўлена ў 1917 годзе ад Рускай праваслаўнай царквы |
Прызнанне аўтакефаліі | у 467 годзе Антыяхійскай праваслаўнай царквой; у 1943 годзе аднаўленне аўтакефаліі прызнана Рускай праваслаўнай царквой, а ў 1990 годзе Канстанцінопальскім Патрыярхатам |
Прадстаяцель у наш час | Ілля II, Каталікос-Патрыярх Грузіі |
Цэнтр | Тбілісі, Мцхета, Піцунда |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Тбілісі, Мцхета, Піцунда |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Грузія фармальна Абхазія фармальна Паўднёвая Асеція Паўночны ўсход Турцыі |
Епархіі за межамі юрысдыкцыі | Заходне-Еўрапейская, Усходне-Еўрапейская, Аўстралійская, Вялікабрытанская і Ірландская епархія, Паўночна-Амерыканская і Канадская епархія, Паўднёва-Амерыканская епархія |
Царква-маці | Антыяхійская Праваслаўная Царква да 467 года |
Мова набажэнстваў | грузінская |
Каляндар | юліянскі[1] |
Колькасць | |
Епіскапаў | 47 |
Епархій | 45 |
Навучальных устаноў | 17 (2 духоўныя акадэміі (Тбіліская і Гелацкая), 2 багаслоўскія інстытуты (Тбіліскі і Кутаіскі), 4 духоўныя семінарыі (Тбіліская, Кутаіская, Ахалціхская, Батумская), 7 духоўных гімназій (2 Тбіліскія, Мцхецкая, Ланчхуційская, Поційская, Азургеційская, Карэльская), Хулайскае вучылішча, Хашурскі духоўны ліцэй |
Манастыроў | 172 |
Прыходаў | 550 |
Святароў | 1100 |
Вернікаў | 4,5 млн |
Сайт | patriarchate.ge |
Кананічна распаўсюджваецца на тэрыторыю Грузіі і на ўсіх грузін, дзе б яны ні пражывалі, а таксама на тэрыторыю часткова прызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і на поўнач Турцыі[11].
Юрыдычна: «Дзяржава прызнае выключную ролю грузінскай праваслаўнай царквы ў гісторыі Грузіі і разам з тым абвяшчае поўную свабоду рэлігійных перакананняў і веравызнання, незалежнасць царквы ад дзяржавы». Арт. 9 Канстытуцыі Грузіі.