Гусіцкія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гусіцкія войны — нацыянальна-рэлігійная барацьба чэшскага народа за рэформу каталіцкай царквы, супраць нямецкага засілля і іншаземнай інтэрвенцыі ў 1-й пал. XV ст.[1]. Ваенныя дзеянні з удзелам паслядоўнікаў Яна Гуса, гусітаў, а таксама паміж імі ў Багеміі (сучасная Чэхія) вяліся паміж 1420 і 1434 гадамі. У гэтай вайне шырока выкарыстоўвалася ручная агнястрэльная зброя. Гусіцкая пяхота нанесла мноства паражэнняў буйнейшым арміям з цяжкаўзброенымі рыцарамі.
Хуткія факты Гусіцкія войны, Дата ...
Гусіцкія войны | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 30 ліпеня 1419 года — 30 мая 1434 года | ||
Месца | Цэнтральная Еўропа (галоўным чынам — Багемія) | ||
Вынік |
Паражэнне гусітаў, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт становіцца каралём Багеміі |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Першапачаткова гусіты ваявалі супраць каталікоў, якія арганізавалі серыю крыжовых паходаў, пазней іх рух падзяліўся на ўмераных («чашнікаў»), якія прымірыліся з каталікамі, і радыкалаў («табарытаў»), якія пацярпелі паражэнне.