Дакс (Францыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дакс (фр.: Dax, баскск.: Akize) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі ў дэпартаменце Ланды адміністрацыйнага рэгіёна Новая Аквітанія. Доўгі час горад уваходзіў у склад гістарычнай правінцыі Гасконь. Папулярны бальнеалагічны курорт Францыі.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Дакс быў шырока вядомым паселішчам яшчэ ў эпоху Старажытнага свету дзякуючы мясцовым цёплым крыніцам, на аснове якіх тут ужо больш за тысячу гадоў развіваецца тэрмалізм (бальнеалячэнне), які ў наш час стаў асноўным артыкулам даходу горада. Дакс таксама вядомы традыцыямі іспанскай і ландскай карыды, а таксама сваёй прыхільнасцю да рэгбі (мясцовае спартыўнае таварыства было заснавана ў 1904 годзе).