Друцкія-Горскія
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друцкія-Горскія — княжацкі род, адгалінаванне Друцкіх. Карысталіся гербам «Друцк». Паходзяць ад Васіля, сына Івана Пуцяты, які валодаў часткай Друцкага княства і маёнткам Горы ў Аршанскім павеце[1].
На Попіс 1528 года сыны князя Івана Дуды — Фёдар і Іван — ставілі толькі 21 «каня»[2].
На сынах Тэадора Кароля (?— да 1715), Казіміры і Міхале Антоніі, род Друцкіх-Горскіх згас[1].