Жалудоцкі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалудо́цкі раён. Існаваў у 1940 — 1962 гг. у Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — г. п. Жалудок. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 14 сельсаветаў:
- Вангеўскі (з 1961 г. Пескаўскі)
- Гардзеевецкі
- Голдаўскі
- Дзямянавецкі
- Дубраўскі
- Жалудоцкі
- Зачэпіцкі (з 1954 г. Галубоўскі)
- Мажэйкаўскі (з 1954 г. Гасцілаўскі)
- Орлеўскі
- Парэцкі
- Саваўшчынскі (з 1954 г. Доўгаўскі)
- Сароцкі
- Халечынскі (з 1954 г. Агародніцкі).
- Ходаравецкі
Хуткія факты Жалудоцкі раён, Краіна ...
Жалудоцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Жалудок |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 |
Закрыць
З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 13 лютага 1960 года да раёна далучаны Рудаяварскі сельсавет з Дзятлаўскага раёна[1]. 17 красавіка 1962 года раён ліквідаваны г. п. Жалудок і 8 сельсаветаў перададзены Шчучынскаму, 2 — Дзятлаўскаму, 3 — Лідскаму, 1 — Мастоўскаму раёнам.