Жан-П’ер Рафарэн (фр.: Jean-Pierre Raffarin; нар. 3 жніўня 1948) — кансерватыўны палітык, 165-ы прэм’ер-міністр Французскай рэспублікі з 2002 па 2005 год пры прэзідэнце Жаку Шыраку. Прызначаны пасля перамогі Шырака на прэзідэнцкіх выбарах 2002. Прадстаўляў партыю Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі. 31 сакавіка 2004 сфарміраваў новы ўрад.
Хуткія факты Жан-П’ер Рафарэн, прэм’ер-міністр Францыі[d] ...
Закрыць
Пасля правалу праекта Еўрапейскай канстытуцыі на рэферэндуме Рафарэн сышоў у адстаўку 31 мая 2005 года. Паводле апытанняў грамадскай думкі, Рафарэн — адзін з самых непапулярных французскіх палітыкаў з часоў заснавання Пятай рэспублікі (1958). Яго крытыкавалі за беспадстаўны аптымізм і шапказакідальніцкія афарызмы (т.з. рафарынады).