Заслужаны майстар спорту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заслужаны майстар спорту — ганаровае спартыўнае званне. Стандартнае скарачэнне ў спартыўнай даведкавай літаратуры — ЗМС.
Званне «заслужаны майстар спорту» было заснавана ў СССР у 1934 годзе (з 1983 года афіцыйнае найменне — «заслужаны майстар спорту СССР»). Аналагічныя званні існавалі ў Балгарыі, Польшчы (існуюць і цяпер), ГДР, Румыніі, Чэхаславакіі[1].
Пасля распаду СССР званне «заслужаны майстар спорту СССР» прысвойвалася ў 1992 годзе за дасягненні ў складзе Аб'яднанай каманды. Пачынаючы з 1992 года, званні «заслужаны майстар спорту» былі заснаваны ў шэрагу дзяржаў, раней якія ўваходзілі ў склад СССР (у некаторых — як ганаровае званне):
- ЗМС Расіі — у 1992 годзе, ганаровае спартыўнае званне.
- ЗМС Украіны — у 1992 годзе, ганаровае спартыўнае званне; па Адзінай спартыўнай класіфікацыі Украіны 2006 года — спартыўнае званне.
- ЗМС Рэспублікі Беларусь — у 1994 годзе, ганаровае спартыўнае званне; з 13 красавіка 1995 года — ганаровае званне.
- ЗМС Рэспублікі Казахстан — ганаровае спартыўнае званне.
- ЗМС Кыргызскай Рэспублікі — ганаровае спартыўнае званне.
- ЗМС Малдовы — ганаровае спартыўнае званне.
- ЗМС Рэспублікі Таджыкістан — ганаровае спартыўнае званне.
- Узбекістан — ганаровыя званні «Узбекістон іфтыхоры» (28 жніўня 1998 года) і «Заслужаны спартсмен Рэспублікі Узбекістан» (26 красавіка 1996 года).
Ганаровае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку вышэйшым заканадаўчым органам краіны ці прэзідэнтам; ганаровае спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку кіраўніцтвам адказным за спорт міністэрства ці ведамства; спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца пры выкананні нарматываў, устаноўленых спартыўнымі класіфікацыямі.