Зборная Швейцарыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Швейцарыі па футболе (ням.: Schweizer Fussballnationalmannschaft, фр.: L’équipe de Suisse de football, італ.: Nazionale di calcio della Svizzera, нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Швейцарыя | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Nati (скарачэнне ад National Team — Нацыянальная каманда) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Швейцарская футбольная асацыяцыя | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Граніт Джака[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Хайнц Герман (118) | ||
Найлепшы бамбардзір | Аляксандр Фрай (42) | ||
Хатні стадыён | Санкт-Якаб Парк | ||
Код ФІФА | SUI | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 6 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (жнівень 1993) | ||
Найніжэйшы | 83 (снежань 1998) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 14 (12 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 9 (5 чэрвеня 1924) | ||
Найніжэйшы | 62 (кастрычнік 1979) | ||
Першая гульня | |||
Францыя 1:0 Швейцарыя (Парыж, Францыя; 12 лютага 1905) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Швейцарыя 9:0 Літва (Парыж, Францыя; 25 мая 1924) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Швейцарыя 0:9 Англія (аматары) (Базель, Швейцарыя; 20 мая, 1909) Венгрыя 9:0 Швейцарыя (Будапешт, Венгрыя; 29 кастрычніка, 1911) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 11 (Упершыню 1934) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 5 (Упершыню 1996) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2020) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Алімпійскія гульні | ||
Серабро | Парыж 1924 | мужчыны |
Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта.
Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.