Збігнеў Прайснер
польскі кампазітар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Збі́гнеў Пра́йснер (польск.: Zbigniew Preisner [ˈzbiɡɲɛf ˈpɾajsnɛɾ]; 20 мая 1955, Бельска-Бяла, Польская Народная Рэспубліка) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення[4]. На працягу многіх гадоў Прайснер шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да кінафільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне[4].
Збігнеў Прайснер | |
---|---|
польск.: Zbigniew Preisner | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Збігнеў Антоні Кавальскі |
Дата нараджэння | 20 мая 1955(1955-05-20)[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кінакампазітар, кампазітар, музыкант |
Гады актыўнасці | з 1977 |
Жанры | саўндтрэк, акадэмічная музыка |
Псеўданімы | Ван дэн Будэнмаер |
Супрацоўніцтва | Дэвід Гілмар, Ліза Джэрард, Кшыштаф Кеслёўскі, Лешак Можджар, Тэрэза Салгейру, Эльжбета Таварніцка |
Узнагароды | |
preisner.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кампазітарскі стыль Прайснера ўяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму з заўважным уплывам Нікало Паганіні і Яна Сібеліуса. Некаторыя даследчыкі таксама заўважыць у творах Прайснера элементы Малера і Бетховена.
За музыку да фільмаў Прайснер неаднаразова ўдастойваўся значных кінапрэмій. Тры гады запар атрымліваў Прэмію Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса за найлепшую музыку (1991, 1992, 1993), двойчы быў узнагароджаны прэміяй «Сезар» (1995, 1996), двойчы намініраваўся на прэмію «Залаты глобус» (1992, 1994), быў узнагароджаны Сярэбраным мядзведзем на Берлінскім кінафестывалі (1997).