Кава
напой, якi вырабляецца з пражанага зерня кававага дрэва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кава, кофе — напой, прыгатаваны з молатых абсмажаных зярнят (насення) кафейнага дрэва[1]. Змяшчае кафеін, каля 40-70 мг на 100 г напітку. У грашовым выражэнні, кава — другі, паводле аб’ёмаў гандлю, на сусветным рынку від сыравіны пасля нафты.
Слова «кава» паходзіць з арабскага Qah’wa, скажонага турэцкага Kahve, якое першапачаткова азначала віно ці іншы ап’яняльны напой. Гістарычна ўпершыню фармакалагічныя ўласцівасці кавы былі выяўлены напэўна ў IX ст. на паўднёвым захадзе Эфіопіі, у вобласці Кафа (Kaffa), з чаго, пэўна, паходзіць назва кавы ў некаторых еўрапейскіх мовах (англ. coffee, фр. café, ням. Kaffee, руск. кофе).