Калійныя солі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліевыя солі[1] (паташ[2], калійныя солі) — асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Карысныя выкапні, пашыраныя ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі. Колькасць аксіду калію[en] К2О у прамысловых пакладах 12-30 %.
Вырабляюцца ва ўсім свеце ў аб’ёмах, якія перавышаюць 71,9 мільёна тон (~45,4 мільёна тон у эквіваленце K2O[3][4]). Найбуйнейшы вытворца паташу — Канада[5]. Асноўнае прамысловае значэнне — вытворчасць калійных угнаенняў. Калій быў упершыню атрыманы ў 1807 годзе шляхам электролізу каўстычнага паташу (гідраксіду калію[en])[6].
У Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій».