Камніны
візантыйская імператарская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камніны[1] (грэч. Komnhnoi) — арыстакратычны род, дынастыя візантыйскіх імператараў (6 імператараў у 1081—1185 гадах).
Паходзіць з горада Комнэ каля Філіпопаля ў Фракіі. Камніны здолелі ўмацаваць Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю), пашырыць яе межы на ўсход і паўночны захад. Ва ўнутранай палітыцы абапіраліся на землеўласніцкую і ваенную арыстакратыю, згуртаваную сваяцтвам у адзіны «клан», які меў тэндэнцыю да ператварэння ў замкнёную сацыяльную групу, і, збольшага, на правінцыяльныя гарады. Асаблівасцю знешняй палітыкі Камнінаў была сістэма саюзаў з заходнееўрапейскімі дзяржавамі, звычайна замацаванымі шлюбамі, і ўсталяванне суверэнітэту над суседнімі дзяржавамі (Венгрыя, Сербія, Антыёхійскае княства). Камніны далі шырокія прывілеі на тэрыторыі імперыі італьянскім рэспублікам — Венецыі і Генуі. Нашчадкі Андроніка I, якія прынялі імя Вялікія Камніны, былі імператарамі Трапезундскай імперыі (1204—1461).