Кітой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітой[2] (руск.: Кито́й; бур. Хути гол) — рака ў Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток Ангары. Даўжыня 316 км, плошча басейна 9190 км². Бярэ пачатак двума вытокамі: Самарта і Урда-Улзыта з Кітойскіх Гальцоў (Усходні Саян), цячэ паміж імі і Тункінскімі Гальцамі. У ніжнім цячэнні даліна шырокая і забалочаная. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Сярэдні гадавы расход ў вусці каля 115 м³/с, найбольшы 2340 м³/с. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка, ускрываецца ў канцы красавіка-пачатку мая. На Кітоі — горад Ангарск.
Хуткія факты Кітой, Характарыстыка ...
Кітой | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 9 190 км² |
Расход вады | 118 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Саяны |
• Каардынаты | 52°02′46″ пн. ш. 101°06′58″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Ангара |
• Каардынаты | 52°39′10″ пн. ш. 103°54′06″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рака Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 16010100312116200002717 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць