Луіс Ігнара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіс Ігнара (англ.: Louis J. Ignarro, нар. 31 мая 1941, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе з Робертам Ферчгатам і Ферыдам Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў сігнальныя ўласцівасці аксіду азоту, высветліў яго механізм дзеяння. Уваходзіць у склад Навукова-кансультацыйнага савету кампаніі Herbalife.
Луіс Ігнара | |
---|---|
англ.: Louis J. Ignarro | |
Дата нараджэння | 31 мая 1941(1941-05-31)[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1998) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігнара апублікаваў мноства навуковых артыкулаў. Ён атрымаў прэмію за асноўныя даследаванні ад Амерыканскай асацыяцыі сэрца (англ.: American Heart Association) у 1998 годзе. Гэта было зроблена ў знак прызнання яго значнага ўклада ў развіццё сардэчна-сасудзістай навукі. У тым жа годзе ён стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук і ў наступным годзе, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Яго часам называюць «бацькам Віягры», паколькі аксід азоту ўскосна ўцягнуты ў дзеянне гэтага прэпарата.[3]