Лынтупскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лынту́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лынтупы.
Лынтупскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 84 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Лынтупы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 8 красавіка 2004 |
Дата скасавання | 14 ліпеня 1967 |
Насельніцтва (2019) | 2 162 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масляніцкага сельсавета[1], 2 снежня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Радуцкага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 ліпеня 1967 года ў сувязі з аднясеннем вёскі Лынтупы да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лынтупскаму пассавету[3].
8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 населеныя пункты, якія раней падпарадкоўваліся Лынтупскаму пасялковаму Савету, 15 населеных пунктаў (Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі) скасаванага Палескага сельсавета і 19 населеных пунктаў Камайскага сельсавета (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай — у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры»)[4]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Выгары, Гроцкаўшчына, Кабыльнішкі, Стукаўшчына, Чырвоны Ручай і хутар Нарушышкі[5], 27 сакавіка 2013 года — вёска Куцішкі[6], 25 сакавіка 2022 года — вёска Цырклішкі Вялікія[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Лынтуп) — 1147 чалавек[8], з іх 66,0 % — беларусы, 20,4 % — рускія, 11,9 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года — 2162 чалавекі[10].