Любчанскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́бчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. у Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Любча. Плошча раёна 0,6 тыс. км² (1941).
Хуткія факты Любчанскі раён, Краіна ...
Любчанскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Любча |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
Закрыць
12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў:
- Асташынскі
- Ацмінаўскі
- Вераб'евіцкі
- Вераскаўскі
- Галынскі
- Дзяляціцкі
- Зенявіцкі
- Купіскі
- Лаўрышаўскі
- Нягневіцкі
- Харосіцкі
- Шчорсаўскі.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Вераб’евіцкі, Дзяляціцкі і Харосіцкі сельсаветы[1].
17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна[2].