Маскоўская лінія (Мінск)
першая лінія Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўская лінія (трансліт.: Maskoŭskaja linija; руск.: Московская линия) —— першая лінія Мінскага метрапалітэна. Першы ўчастак у складзе васьмі станцый быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 года. Цяпер даўжыня лініі складае 19,2 км і ўключае у сябе 15 станцый[1]. Амаль цалкам праходзіць пад праспектам Незалежнасці — галоўнай магістраллю горада і праспектам Дзяржынскага. Час руху цягніка ад пачатковай станцыі да канцавой складае 28 хвілін[2].
Хуткія факты Маскоўская лінія, Адкрыццё першага ўчастку: ...
Маскоўская лінія | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 30 чэрвеня 1984 |
Даўжыня, км: | 19,2 |
Колькасць станцый: | 15 (+1 праектуецца) |
Час паездкі: | 28 хвіл. |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: | 2 хвіл. |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 463,3 |
Самая напружаная станцыя: | Кастрычніцкая |
Наземныя ўчасткі: | Няма |
Электрадэпо: | ЦЧ-1 «Маскоўскае» |
Закрыць
Больш інфармацыі Маскоўская лінія ...
Закрыць