Махабхарата
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Махабха́рата» (санскр.: महाभारत, mahābhārata IAST, — «Сказанне пра вялікіх Бхаратаў») — старажытнаіндыйскі эпас, адзін з буйнейшых літаратурных твораў свету. Паэма складаецца з 18 кніг, некалькіх уводных эпічных сказанняў і многіх сказанняў і легенд пераважна фальклорнага характару, а таксама лірыка-дыдактычных дыялогаў, дыдактычных разважанняў багаслоўскага, палітычнага, прававога характару, касмаганічных міфаў, генеалогій, гімнаў, плачаў, аб'яднаных па тыповаму для вялікіх форм індыйскай літаратуры прынцыпу абрамлення; утрымлівае больш за 100 000 двухрадкоўяў, што ў чатыры разы даўжэй за Біблію і ў сем разоў — за «Іліяду» і «Адысею». У індыйскай традыцыі лічыцца «пятай Ведай».
Кірункі
Вайшнавізм · Шываізм |
Вераванні і практыкі
Дгарма · Артха · Кама |
Свяшчэнныя пісанні
Веды · Упанішады |
Роднасныя тэмы
Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша |
Партал «Індуізм» |
Эпас паступова склаўся на аснове вусных сказанняў і легенд плямён і народнасцей паўночна-заходняй і паўночнай Індыі пачынаючы з 2-й паловы 2-га тысячагоддзя да н.э. Сучасны выгляд набыў да V стагоддзя н.э. Лічыцца, што першапачатковае сказанне «Махабхараты» створана на пракрытах і толькі потым выкладзена на санскрыце. Аўтарства прыпісваецца легендарнаму мудрацу В'ясуberu.
«Махабхарата» — багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ў нацыянальных літаратурах народаў Індыі, Інданезіі, М'янмы, Камбоджы, Тайланда, Лаоса, Шры-Ланкі, а таксама адлюстраваліся ў літаратурах Тыбета і Манголіі. У кожнай з нацыянальных літаратур сюжэты «Махабхараты» маюць сваю інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з эпохай і канкрэтным нацыянальным асяроддзем. У Еўропе «Махабхарата» вядома з канца XVIII стагоддзя.