Мая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́йя[1], або ма́я[2] (саманазва Maya) — група індзейскіх народаў у Мексіцы (паўвостраў Юкатан), Гватэмале, Гандурасе, Сальвадоры і Белізе. Мова мая належыць да сям'і моў мая-кічэ, частка мая ведае і іспанскую мову. Рэлігійна мая фармальна каталікі, але фактычна захоўваюць даўнія, з даіспанскіх часоў, вераванні. Асноўны занятак сучасных мая — земляробства.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Мая (Maya) | |
Агульная колькасць | 6 млн (1998 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Цэнтральная Амерыка |
Мова | мовы мая |
Рэлігія | каталіцызм, політэізм, магія |
Блізкія этнічныя групы |
Закрыць