Менскі павет
павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Мінскі павет.
Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стст. Сталіца — Менск.
Хуткія факты Менскі павет, Краіна ...
Менскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 1793 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 60%[1].
У склад Менскага павета ўваходзілі тэрыторыі Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкоўскага старостваў (дзяржаўных воласцяў) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Апроч Менска, уключаў наступныя гарады і мястэчкі: Барысаў (да 1662[2]), Бярэзань-Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладзечна, Радашковічы, Ракаў, Смалявічы, Свіслач[3].
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні»[4].