Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР з 1956 года.
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | СССР |
Заснаванне | 21 снежня 1949 |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па статусе прэмія прысуджалася грамадзянам замежных дзяржаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, партыйнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір паміж народамі.
Заснавана ў выніку перайменавання Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года[1]. Згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 снежня 1989 года № 905-1 Вярхоўнага Савета СССР Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію міру.
Прэмія прысуджалася Камітэтам па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі», які ўтвараўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у складзе старшыні і 14 членаў — грамадскіх дзеячаў Савецкага Саюза і прадстаўнікоў іншых краін[1].
Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэмій было дадзена міжнародным і нацыянальным арганізацыям (прафсаюзным, кааператыўным, жаночым, моладзевым і іншым), навуковым установам і навучальным установам, асацыяцыям дзеячаў навукі, культуры і мастацтва і персанальна членам Камітэта па міжнародных Ленінскім прэміях.
Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1961 года Камітэту па міжнародных Ленінскім прэміях было нададзена права штогод прысуджаць да пяці прэмій. Асобам, якія атрымлівалі прэмію, уручаўся дыплом лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі, залаты нагрудны медаль з выявай У. І. Леніна і грашовая прэмія ў памеры 25 тысяч рублёў[1].