Мірскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка у БССР у 1940 — 1956. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір. Тэрыторыя 0,7 тыс. км² (1941).
Хуткія факты Мірскі раён, Краіна ...
Мірскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Мір |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
Закрыць
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. 17 лістапада 1948 года ўтвораны Мядзвядскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Аюцавіцкі, Крышылоўшчынскі, Мядзвядскі, Некрашэвіцкі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі сельсаветы, утвораны Лукскі сельсавет. 17 снежня 1956 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна[1].