Новаўзенск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Новаўзенск (руск.: Новоузенск) — горад (з 1835 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 16,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1760 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Узень, пры ўпадзенні ў яе ракі Чартанлы, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Саратава, за 20 км ад мяжы з Казахстанам. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Прыволжскай чыгункі Красны Кут — Аляксандраў Гай.
Стараверамі, якія вярнуліся ў Расію з Польшчы пасля маніфеста Кацярыны II, які заклікаў старавераў вярнуцца на радзіму, у 1760 годзе была заснавана вёска Чартанла. З 1835 года — горад Новы Узень (у супрацьлегласць ужо існаваўшай крэпасці Узень вышэй па цячэнню), пазней, Новаўзенск.
У горадзе размешчаныя прамкамбінат, масларобны завод і 3 цагельні. Працуе філіял Саратаўскага музея краязнаўства.