Намітка
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́мітка, намётка, таксама павойнік[1] — старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славян, які насілі замужнія жанчыны ў Беларусі, Літве, паўднёвых абласцях Расіі (руск.) (бел. і Украіне. Намітка — абавязковы элемент жаночага нацыянальнага касцюма беларусаў і ўкраінцаў. Уяўляе сабой паласу з вельмі тонкага белага кужэльнага льнянога палатна, радзей — канаплянай або шаўковай тканіны, шырынёй 30-70 сантыметраў і даўжынёй ад трох да пяці метраў, якая пэўным чынам завязваецца вакол галавы паверх каптура ці подвачкі (укр.) (бел..