Нацыянальная прагрэсіўная партыя (Фінляндыя)
былая палітычная партыя ў Фінляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная прагрэсіўная партыя (фінск.: Kansallinen Edistspuolue; шведск.: Framstegspartiet) — ліберальная[1] палітычная партыя ў Фінляндыі з 1918 па 1951 год. Заснаваная 8 снежня 1918 года, пасля грамадзянскай вайны, рэспубліканскай большасцю партыі Маладых фінаў і рэспубліканскай меншасцю Фінскай партыі[2] (на наступны дзень манархісты абедзвюх партый заснавалі Нацыянальную кааліцыю[2]).
Хуткія факты Нацыянальная прагрэсіўная партыя, Дата заснавання ...
Нацыянальная прагрэсіўная партыя | |
---|---|
фінск.: Kansallinen Edistyspuolue шведск.: Framstegspartiet | |
Дата заснавання | 8 снежня 1918 |
Дата роспуску | 1951 |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм |
Інтэрнацыянал |
|
Закрыць
Вядомымі членамі партыі былі Каарла Юха Стольберг і Рыста Руці, першы і пяты прэзідэнты Фінляндыі, а таксама Сакары Туаміая.
Нацыянальная прагрэсіўная партыя спыніла сваё існаванне ў пачатку 1951 года, бо большасць яе актыўных членаў перайшлі ў Народную партыю Фінляндыі[en]. Група меншасці, у тым ліку Сакары Туаміая, заснавала Ліберальную лігу[en].