Ню-метал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ню-метал (англ.: nu metal, вытворнае ад new metal — «новы метал»[1]) — паджанр альтэрнатыўнага метала[2], які з’явіўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Большасць калектываў змешваюць ню-метал з іншымі жанрамі, з прычыны чаго ўтварыліся некалькі асноўных і велізарная колькасць больш рэдкіх паджанраў. У 1990-я і пачатак 2000-х гадоў гэты жанр з’яўляўся самым запатрабаваным на рынку рок-музыкі ў прыватнасці і музычнай індустрыі наогул. Пачынаючы з другой паловы 2000-х яго папулярнасць пачала падаць, саступаючы месца эма-руху, як самай распаўсюджанай плыні ў рок-музыцы. Аднак лепшыя гурты ню-металу працягваюць выпускаць свае новыя альбомы, удасканальваючы гучанне, эксперыментуючы з рознымі складнікамі і навострываючы свае навыкі.
Хуткія факты Ню-метал, Кірунак: ...
Ню-метал | |
---|---|
Кірунак: | метал |
Вытокі: | Альтэрнатыўны метал, груў-метал, фанк-метал, хэві-метал, грандж, рэп-метал |
Месца і час узнікнення: | раннія 1990-я, ЗША |
Папулярнасць: | канец 1990-х — пачатак 2000-х. |
Закрыць