Паставы
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паста́вы[3] (трансліт.: Pastavy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Мядзелцы, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
Паставы
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Знаходзіцца за 250 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Вільнюс (Літва). Вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пасёлак Нарач. Насельніцтва — 19882 чалавек (2017)[4].