Паўночная вайна (1700—1721)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночная вайна (1700—1721) — вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй за панаванне ва Усходняй Прыбалтыцы і на Балтыйскім моры.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Паўночная вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Руска-шведскія, польска-шведскія, Дацка-шведскія войны | |||
Дата | 22 лютага 1700 — 10 верасня 1721 | ||
Месца | Усходняя, Цэнтральная Еўропа | ||
Прычына | паміж Шведскай імперыяй і кааліцыяй паўночна-еўрапейскіх дзяржаў за валоданне прыбалтыйскімі землямі | ||
Вынік | Перамога антышведскай кааліцыі | ||
Змены | Ніштацкі мірны дагавор | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскоўская дзяржава пачала вайну ў саюзе з Даніяй і Саксоніяй, стварыўшы гэтак званы Паўночны саюз, які распаўся хутка пасля пачатку ваенных дзеянняў і быў адноўлены ў 1709 годзе пасля Палтаўскай бітвы. На розных этапах вайны ў ёй прымалі ўдзел на баку Маскоўскай дзяржавы — Вялікабрытанія, Гановер, Нідэрланды, Прускае герцагства, Рэч Паспалітая; на баку Швецыі — Вялікабрытанія, Гановер, Рэч Паспалітая. Вайна завяршылася перамогай Маскоўскай дзяржавы, што было засведчана падпісаннем у 1721 годзе Ніштацкага мірнага дагавора. Паўночная вайна з’яўляецца важным момантам у гісторыі Расіі, галоўнай прычынай спроб мадэрнізацыі Маскоўскай дзяржавы ў пачатку 18 ст., часам змены балансу сіл ва Усходняй Еўропе. Нягледзячы на неадназначнасць ацэнак Паўночнай вайны, трэба прызнаць, што яна вывела Маскоўскую дзяржаву на новы ўзровень развіцця, і хоць у выніку Расія не стала ў шэраг з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, але набыла ў іх вачах большае значэнне.
У ваеннай справе высокага ўзроўню развіцця дасягнула лінейная тактыка бою. Выдзеліўся новы від пяхоты — грэнадзёры. Кіраванне войскам і флотам было аформлена ў цэнтралізаваных органах, развівалася і арганізацыйная структура войска, узмацнілася роля рэзерву. У ходзе вайны ўвагу звярнулі супольныя ўзгодненыя дзеянні расійскіх арміі і флоту.