Перыстыя воблакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыстыя воблакі, перкаватыя воблакі[1] (Cirrus, Ci) — тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы.
Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з перыстыя воблакаў амаль заўсёды выпараюцца на вялікіх вышынях, утвараюць толькі палосы падзення.