Пхёнчхан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пхёнчха́н (кар.: 평창군, Пхёнчхангун) — адміністрацыйная адзінка ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — павятовы горад Пхёнчхан. З’яўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Размешчаны ў гарах Тхэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сеула. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 года ў Дурбане, ПАР, прэзідэнт МАК Жак Рогэ абвясціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года[1].
Хуткія факты Пхёнчхан, Краіна ...
Пхёнчхан | |||
---|---|---|---|
кар.: 평창군 | |||
|
|||
Краіна | Рэспубліка Карэя | ||
Статус | павет (кун) | ||
Уваходзіць у | Канвандо | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Пхёнчхан | ||
Насельніцтва (2013) | 43 666 | ||
Шчыльнасць | 30 чал./км² | ||
Плошча | 1,463.65 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
600 м | ||
Часавы пояс | UTC+9 | ||
Тэлефонны код | +82 33 | ||
Паштовыя індэксы | 232700-232956 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гэта артыкул пра павет Рэспублікі Карэя, магчыма, вы шукалі артыкул пра горад Пхёнчхан або іншыя значэнні.