Піетызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піетызм — першапачаткова рух унутры лютэранства, які характарызуецца наданнем асаблівай значнасці асабістай пабожнасці, рэлігійных перажыванняў вернікаў, адчуванню жывых зносінаў з Богам, а таксама адчуванню сталага знаходжання пад строгім і пільным «Боскім вокам». Піетызм падчас свайго ўзнікнення супрацьпастаўляўся лютэранскай артадоксіі, акцэнт у якой рабіўся на дагматыку, якая далёка не заўсёды была зразумелая парафіянам.
Пратэстантызм |
Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды
Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства
Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм
Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста |
Паколькі піетысты не надавалі вялікага значэння дагматыцы, то меў месца ўзаемны ўплыў на аналагічныя рухі ўнутры іншых пратэстанцкіх канфесій, з прычыны чаго тэрмін «піетызм» ужываецца і ў дачыненні да не звязаных з лютэранствам дэнамінацый і рэлігійных груп.