Піньінь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піньі́нь (кіт.: 拼音, pīnyīn; больш афіцыйна: 汉语拼音, Hànyǔ pīnyīn, Ханьюй піньінь, што значыць «Запіс гукаў кітайскай мовы») — сістэма раманізацыі для кітайскай мовы. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР) піньінь мае афіцыйны статус[1]. З 1 студзеня 2009 г. піньінь стаў афіцыйным стандартам раманізацыі ў Тайвані[2][3]. У ліпені 2009 г. прэзідэнт астраўной дзяржавы Ма Інцзю на пасяджэнні Форума па эканоміцы, гандлю і культуры паміж бакамі Тайваньскага праліва (г. Чанша, правінцыя Хунань) прапанаваў таксама перайсці на спрошчаныя іерогліфы.
Сістэмы транскрыпцыі кітайскіх іерогліфаў |
Путунхуа |
Лацінкай
Кірыліцай
Іншае
|
Кантонская |
Лацінкай
Кірыліцай
|
Фуцзяньская |
Лацінкай
|
Піньінь быў прыняты ў 1958 г.[1], з 1979 ён выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ў якасці афіцыйнай лацінскай транскрыпцыі імёнаў і назваў з КНР. Яна замяніла транскрыпцыі Уэйда—Джайлза і чжуінь, якія існавалі раней.
Транскрыпцыя была ўхвалена Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO) у якасці асноўнай лацінскай транскрыпцыі кітайскай мовы.
У піньіне выкарыстоўваюцца ўсе літары лацінскага алфавіта, акрамя V, і дададзена літара Ü (u-умляўт; пры ўводзе ў камп'ютар літара V можа выкарыстоўвацца замест Ü). Абазначэнне тонаў у піньіне прадугледжана з дапамогай надрадковых знакаў. Звычайна іх пішуць толькі ў навучальнай літаратуры. У слоўніках нумар тону часам указваецца за словам, запісаным піньінем, напрыклад: dong2 або dong² (= dóng).