П’ер Мешэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
П’ер Франсуа́ Андрэ́ Мешэ́н (фр.: Pierre François André Méchain; 16 жніўня 1744, Лан, Францыя — 20 верасня 1804, Кастэльён-дэ-ла-Плана, Іспанія) — французскі астраном і геадэзіст.
Хуткія факты П’ер Мешэн, Дата нараджэння ...
П’ер Мешэн | |
---|---|
фр.: Pierre Méchain | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1744(1744-08-16)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1804(1804-09-20)[1][3][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jérôme Isaac Méchain[d] |
Род дзейнасці | астраном, картограф, інжынер, матэматык, фізік |
Навуковая сфера | матэматыка, геадэзія і астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мешэн.
У перыяд з 1779 па 1781 год Мешэн адкрыў 25 (або 26, калі лічыць M 102) аб’ектаў глыбокага космаса. З 1781 па 1801 гады ён адкрыў 11 камет: 8 — асабіста, яшчэ 3 — сумесна з іншымі даследчыкамі[4]. У 1782 годзе ён быў прыняты ў французскую Акадэмію Навук, дзе да 1788 года быў адказным за вымярэнне часу. З 1792 па 1795 год займаўся геадэзічнай працай. У 1795 годзе быў абраны сябрам Бюро даўжынь. З 1800 года і да канца свайго жыцця кіраваў Парыжскай абсерваторыяй.