Радзівонішкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзіво́нішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Радзівонішкі.
Хуткія факты Радзівонішкаўскі сельсавет, Краіна ...
Радзівонішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Уключаў | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радзівонішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 27 сакавіка 1978 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 27 сакавіка 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гасцілаўскага (Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі) і Голдаўскага (Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.