Рыа-Салада (прыток Параны)
рака ў Аргенціне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́а-Сала́да[1] (ісп.: Río Salado — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ[1].
Рыа-Салада | |
---|---|
ісп. Río Salado | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1300 км |
Басейн | каля 160 000 км² |
Расход вады | 15 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Цэнтральныя Анды |
• Каардынаты | 24°28′06″ пд. ш. 66°10′45″ з. д.HGЯO |
Вусце | Парана |
• Месцазнаходжанне | каля горада Санта-Фэ |
• Каардынаты | 31°40′31″ пд. ш. 60°44′10″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Парана → Ла-Плата → Атлантычны акіян |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі складае каля 1300[1] (2210[2]) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200[2]) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6[2] км³.
Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку[2]. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча.