Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973 — рэзалюцыя, прынятая Саветам Бяспекі ААН у ноч на 18 сакавіка 2011 года ў сувязі з паўстаннем у Лівіі. Была прынята дзесяццю галасамі «за», пяць устрымаліся ал галасавання. «Супраць» не прагаласавала ніводная краіна.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў рэзалюцыю 1973 гістарычнай. На яго думку, прыняццем гэтай рэзалюцыі міжнародная супольнасць прадэманстравала прыхільнасць рэалізацыі сваёй адказнасці па абароне грамадзянскага насельніцтва ад гвалту, які здзяйсняе яго ўласны ўрад.[1]