Сангушкі
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сангушкі (польск.: Sanguszkowie, укр.: Сангушки) — княжацкі род герба «Пагоня Літоўская», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Валодалі Ратнам, Ковелем, Ізяславам, Любомлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынам (на Палессі), Смалянамі і Абольцамі (у Аршанскім павеце), Ракавам (у Менскім павеце), Горваллю (у Рэчыцкім павеце).
Хуткія факты Сангушкі ...
Сангушкі | |
---|---|
«Пагоня Літоўская» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Закрыць
Сангушкі лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняжацкай дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). У XV—XVI стст., як і іншыя нашчадкі Гедзіміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Спярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.