Сапатэкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапатэ́кі[1] — індзейскі народ у Мексіцы. Расселены ў штаце Аахака і ў некаторых раёнах штатаў Ч’япас, Герэра, Веракрус. Колькасць — каля 450 тыс. чал. Па рэлігіі фармальна — каталікі, але захоўваюць традыцыйныя вераванні. Сапатэкі не маюць адзінай этнічнай самасвядомасці, метысаваныя, здаўна мелі кантакты з народамі міхе, соку, хуаве, чанталь, выпрабавалі іх уплыў.