Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільнюс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, або Ліпаўскія могілкі[1] — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі | |
---|---|
54°39′54″ пн. ш. 25°17′47″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Славутасці | Царква Святой Ефрасінні |
Дата заснавання | 1796 |
Першая згадка | 1798 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.
У 1865 годзе царква Еўфрасінні Полацкай была пашырана і перароблена. У той самы год па праекту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаныя імёны загінулых салдат. Капліца была пастаўлена на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў 4000 рублёў, якіх не хапала для будаўніцтва капліцы)[2][3].