Святагорскі Успенскі манастыр у Пушкінскіх Гарах
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святагорскі манастыр.
Святаго́рскі Свя́та-Успе́нскі манасты́р — праваслаўны мужчынскі манастыр у пасёлку Пушкінскія Горы Пскоўскай вобласці (Расія). Помнік архітэктуры 16—19 ст.
Размяшчаецца на Святых (былых Сінічых) гарах. Уваходзіць у склад Музея-запаведніка Пушкіна.
На тэрыторыі манастыра знаходзіцца магіла А. С. Пушкіна і яго продкаў.