Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
рускі паэт, драматург і празаік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Сярге́евіч Пу́шкін (руск.: Александр Сергеевич Пушкин; 6 чэрвеня 1799, Масква — 10 лютага 1837, Санкт-Пецярбург) — расійскі паэт, драматург і празаік. Камер-юнкер; член Расійскай акадэміі (1833).
Пры жыцці, у 1820-я, як паэт, карыстаўся папулярнасцю сярод расійскай чытаючай публікі і прыхільнасцю літаратурных крытыкаў, атрымаў эпітэт «Русский Байрон» (бел.: Расійскі Байран)[8]; у 1830-я (пасля яго паэмы «Полтава») стаўленне да яго стала пераважна халодным і крытычным[9]. З другой паловы XIX ст. мае рэпутацыю вялікага нацыянальнага паэта Расіі[10][11][12]. Разглядаецца як стваральнік сучаснай рускай літаратурнай мовы[13], а яго творы — як моўны эталон, падобны творам Дантэ ў Італіі або Гётэ ў Германіі[14]. Крытык і філосаф-захаднік В. Р. Бялінскі назваў яго «первым поэтом-художником России» (бел.: першым паэтам-мастаком Расіі)[15]. З канца XIX ст. большасць біёграфаў і бібліёграфаў Пушкіна кажуць пра яго як вялікага альбо найвялікшага расійскага паэта[10][11][12], як пра стваральніка новай рускай літаратуры, які ў сваёй творчасці зацвярдзіў нормы сучаснай рускай літаратурнай мовы[13].