Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб (англ.: Specially Designated Nationals and Blocked Persons), таксама вядомы як «чорны спіс SDN», – спіс асоб і прадпрыемстваў, з якімі грамадзянам і кампаніям ЗША забараняецца весці справы.
Паводле вызначэння ЗША, у спіс уключаюцца тэрарысты, ваеначальнікі, службовыя асобы тыраній і міжнародныя злачынцы (напрыклад, наркадылеры)[1]. Спіс знаходзіцца ў распараджэнні Упраўлення па кантролю за замежнымі актывамі (руск.) (бел. Міністэрства фінансаў ЗША[2]. Спіс складаецца з тысяч запісаў, у той час як дзясяткі тысяч людзей і арганізацый хаця б аднойчы былі санкцыяваны[3].