Су-25
From Wikipedia, the free encyclopedia
Су-25 (выраб «Т-8», па кадыфікацыі НАТА: Frogfoot) — савецкі і расійскі штурмавік, браніраваны дагукавы ваенны самалёт. Прызначаны для непасрэднай падтрымкі сухапутных войск над полем бою днём і ноччу пры прамой бачнасці цэлі, а таксама для знішчэння аб’ектаў з зададзенымі каардынатамі кругласутачна ў любых метэаўмовах. Падчас выпрабаванняў у ДРА ў ВПС СССР атрымаў мянушку «Грак».
Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...
Су-25 | |
---|---|
| |
Тып | штурмавік |
Распрацоўшчык | → ВКБ Сухога |
Вытворца | Sukhoi[d], Tbilisi Aircraft Manufacturing[d] і Улан-Удэнскі авіяцыйны завод[d] |
Галоўны канструктар |
П. Сухі Я. Іваноў |
Першы палёт | 22 лютага 1975 |
Пачатак эксплуатацыі | 1981 |
Статус | выкарыстоўваецца |
Эксплуатанты |
СССР (былы) Расія Украіна Беларусь |
Гады вытворчасці | 1978—2017 |
Адзінак выраблена | больш за 1 000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Су-25 упершыню падняўся ў паветра 22 лютага 1975 года. Самалёты гэтага тыпу эксплуатуюцца з 1981 года, прымалі ўдзел у мностве ваенных канфліктаў. 8 кастрычніка 2009 года Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі абвясціла аб аднаўленні закупак штурмавікоў гэтага тыпу для ВПС Расіі[1].